Было створана пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна ў канцы 2019 года
Хтосьці скажа, што «актава» («осtavus» лац. восем) – гэта выключна музычны тэрмін, але выкарыстоўваецца ён і ў літаратуры: у вершаскладаннi так называюць васьмірадковы верш, у якім чаргуюцца жаночыя і мужчынскія рыфмы.
Літаратурнае аб’яднанне «Актава» было створана пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна ў канцы 2019 года і з той пары адкрывае свету новыя таленты, а таленты адкрываюць свету «Актаву».
Агульны плён творчасці калектыву – выданне аднайменнага літаратурнага альманаха, творы з якога сталі асновай праграмы: «Адно паданне ў свеце ёсць...».
Цягам імпрэзы вас чакаюць:
- вершы, песні, прадстаўленне з элементамі лялечнага тэатра;
- кніжная разыгранка;
- паэтычны батл-імправізацыя.