ГУДО «Центр творчества детей и молодежи Борисовского района»

ГУДО «Центр творчества детей и молодежи Борисовского района»

телефон: 8 (0177) 94-28-77
222517 Минская область, г.Борисов, ул.Дзержинского, 42

Прэс-рэліз праекта ШТЭТЛФЭСТ

09.09.2020
 14
Прэс-рэліз праекта ШТЭТЛФЭСТ

Шалом аматарам ідышскай культуры! Давайце знаёміцца😃


Хто мы такія? 

Мы польска-беларуская каманда праекта ШТЭТЛФЭСТ — Цэнтр дзяцей і моладзі (Барысаў, Беларусь) і Fundacja "Teatr Latarnia"(Беласток, Польша). 

Што гэта за праект? 

ШТЭТЛФЭСТ – міжнародны праект, які накіраваны на прасоўванне мясцовай культуры і захаванне гістарычнай спадчыны. 

Мэта? 

Даследаванне і рэвіталізацыя гарадскога фальклора як асноўнага элемента святаў у былых яўрэйскіх мястэчках. 

Што мы будзем рабіць для яе дасягнення? 

Мы створым працоўную групу, з якой выправімся ў экспедыцыю па распрацаваным намі міжнародным турыстычным маршруце. У яго войдуць шэсць былых яўрэйскіх мястэчак. У Беларусі гэта: Зембін, Любча, Ізабелін, а ў Польшчы: Orla, Krynki, Tykocin. 

З матэрыялаў экспедыцыі і нашых напрацовак мы створым электронны даведнік. 

Праект завяршыцца фестывалем местачковай культуры ў адной з лакацый нашага маршрута. 

Вас і нас чакае багата цікавага. А яшчэ – Вы можаце стаць удзельнікам гэтай экспедыцыі, часткай нашай каманды і праекта ШТЭТЛФЭСТ. Як патрапіць у праект? Далучайцеся і сачыце за публікацыямі😉 

Фотаздымак Віталя Кажэўнікава 

**Праект падтрыманы Еўразвязам і рэалізоўваецца ў межах Праграмы Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2014–2020 з 1 верасня 2020 года.

Версия сайта для слабовидящих